Петля Пристрастия
Суперпазiцыя
2024
Квант
Дарэмна я
Дарэмная я
Сярод зімы
Шукаў вясны.
Ці то дурны,
Ці то мутант.
Такі смурны,
Куды ляціць
Мой кожны квант?
І мне здаецца
Быццам я
Усю зіму амаль ня жыў.
Ужо ўжыў антыдэпрэсант,
Дык адкажы: аб чым дрыжыць
Мой кожны квант?
Амаль упэўнены: у мяне ўжывілі
Імплант.
Амаль упэўнены: ў мяне ўжывілі
Імплант.
Калі ўжо сонца ператварыцца
У чырвоны гігант,
Хай спапяліцца, хай згарыць
Мой кожны сапсаваны квант!
Алоха
Хай не ў апошні раз,
Хай не ў апошні раз
Дзяўчына смяецца!
Хай не ў апошні раз,
Хай не ў апошні раз
Спаткацца давядзецца!
Спалохаў, спалохаў
Змроку пах,
Шэры прах -
Палыхае час.
Алоха! Алоха
Усім тваім, усім маім,
Кожнаму з нас.
Адбудаваны дах,
Цёплы вечар
Лагодна пануе.
А ў тваіх вачах
Супярэчна
Вясёлы сумуе.
Спалохаў, спалохаў
Змроку пах
Шэры прах -
Палыхае час.
Алоха! Алоха
Усім тваім, усім маім,
Кожнаму з нас.
Алоха! Алоха
Усім тваім, усім маім,
Кожнаму з нас.
Алоха! Алоха
Усім тваім, усім маім,
Кожнаму з нас.
Катлаван
Лепшыя намеры пахаваны.
Бачыш, кроў вадой цячэ з-пад крана.
Бачыш, адчыняецца партал.
Трэба стоп-сігнал.
А ты, а ты матываваны
Ужыць штыфты, заціснуць рану,
Набрацца сіл, пачаць нанова.
Прарасці, як у маі маладая трава.
Карацей, усё падрыхтавана
Да палёту ў бездань катлавана.
Да палёту ў жудасны астрал.
Трэба стоп-сігнал.
А ты, а ты матываваны
Ужыць штыфты, заціснуць рану,
Набрацца сіл, пачаць нанова.
Прарасці, як у маі маладая трава.
Прарасці, як у маі маладая трава.
Прарасці, як у маі маладая трава.
Прарасці, як у маі маладая трава.
Дэдлайн
Адбылося і міне,
Адбылося і міне,
Трэба рухацца бадзёра.
Але дзе маторы для мяне,
Дзе маторы для мяне,
Дзе маторы?
Без магчымасці стаяць на нагах
Прызвычаіўся хадзіць " на рагах",
Злыя думкі ў галаве калыхаю -
Drei, zwеi, eins -
Аднойчы прыляціць бумеранг.
З выццём воўчым прыляціць бумеранг.
Бумерангам мяне шчыра павітае-
Оо! -
Дэдлайн.
Адбылося і міне,
Адбылося і міне,
Не бясконцы час хуёвы.
Але дзе палова ад мяне,
Дзе палова ад мяне,
Дзе палова?
Алё! Дзе палова?
Без магчымасці стаяць на нагах
Я раз'ехаўся амаль на шпагат.
Нешта злое ў гіпакампе трымаю -
Drei, zwei, eins -
Безумоўна прыляціць бумеранг.
У пэўны момант прыляціць бумеранг.
Бумерангам мяне шчыра павітае-
Оо! -
Дэдлайн.
Хавай
"Сябар - вораг".
"Люты - май".
"Мінус - плюс".
І "пекла - рай".
Бачыш розніцу меж імі?
Веды гэтыя пахавай.
Хавай. Хавай.
Тады цябе не пазнаць.
Хавай. Хавай.
Толькі так і выжываць.
Будзе попел, а ня снег.
Будзе лямант, а ня смех
Потым усё, дакладна, сканае,
А зараз будзь бы моцны арэх.
Хавай. Хавай.
Тады цябе не пазнаць.
Хавай. Хавай.
Толькі так і выжываць.
Хавай. Хавай.
Нібы скарбы захавай.
Хавай. Хавай.
Толькі так і выжываць.
Хавай. Хавай.
Нібы скарбы захавай.
Хавай. Хавай.
Толькі так і выжываць.
Катастрофа
Ён счарнеў да колеру торфу,
Ты збялеў падобны на тофу -
Урэшце, металічны дрын
Дабраўся і да нашых спін.
Ён счарнеў да колеру торфу,
Ты збялеў падобны на тофу -
Зараз тваё імя - адчай,
Труна твой край, труна твой край.
Рагаталі што ні дзень,
Рагаталі што ні дзень,
Даганяліся патроху,
Даганяліся патроху,
Беглі ў клоўнскім адзенні,
Беглі ў клоўнскім адзенні,
Атрымалі катастрофу,
Атрымалі катастрофу.
Куды сышла салодкая нірвана?
Яе забраў з сабою шок.
Мы неяк не чакалі ўрагана.
Зірні на рэшткі - учора ён прайшоў.
Куды сышла салодкая нірвана?
Яе забраў з сабою шок.
Мы неяк не чакалі ўрагана.
Зірні на рэшткі - учора ён прайшоў.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Атрымалі катастрофу.
Жах
Нечый розум пахіснуўся.
Як цвярозы апынуўся
Напаўмёртвым шатуном
Паміж болем і віном?
Недзе божа паслізнуўся,
Свет варожа ўхмыльнуўся,
Зазірнуўшы ў акно
Паміж болем і віном.
Жыццё як жах,
Жыццё як жах.
Жыццё - прывід
У цемры шафы,
Жыццё - сансара павукоў:
Нараджэнне, смерць. І зноў.
Нараджэнне, смерць. І зноў.
Жыццё як жах,
Жыццё як жах,
Жыццё - кадаўр на дне канавы.
А людзі, людзі кажуць зноў,
Людзі, людзі кажуць зноў,
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Кажуць, недзе ёсць любоў.
Штосьцi Добрае
Я б жадаў адкінуць смутак,
Светлы розум зберагчы
І сабе дапамагчы.
І сабе дапамагчы.
Свет пазбавіць ад пакутаў,
Запаліць ліхтар уначы
І табе дапамагчы.
І табе дапамагчы.
Гэта ранішняе сонца
Разганяе чорны дым,
Робіць усё такім магчымым,
Робіць сэрца залатым.
Чымсьці годным напаўняе людзей,
А потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
У атручаным паветры
Эканомна мы маўчым.
Як сабе дапамагчы?
Як сабе дапамагчы?
Крочым ціха метр за метрам,
Гучна ўнутрана крычым.
Як табе дапамагчы?
Як табе дапамагчы?
Спадзяемся, заўтра сонца
Знішчыць цемры чорны дым.
Апынемся набясконца
У стагоддзі залатым -
Так надзея напаўняе людзей,
А потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.